“Наш жывёлавод”. Петрыкаўскі райкам прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў лепшых

Працягваецца падвядзенне вынікаў рэспубліканскай акцыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу “Наш жывёлавод”.

Гэтым разам галоўны бухгалтар Петрыкаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Алена Галеня разам з карэспандэнтам раённай газеты “Петрыкаўскія навіны” наведалі КСУП “Запаветы Ільіча” і ААТ “Навасёлкі”.

Словы падзякі за плённую працу, граматы і падарункі ад прадстаўніка райкама прафсаюза атрымала супрацоўнік бабуніцкага жывёлагадоўчага падраздзялення КСУП “Запаветы Ільіча” Алена Рудаўская і аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы “Ванюжычы” ААТ “Навасёлкі” Галіна Сянько.

Уласн. інф.

Фота “Петрыкаўскія навіны”.