Петрыкаўскае аб’яднанне прафсаюзаў дало старт акцыі “Book is life”

У раёне стартавала акцыя “Book is life”. Ініцыятарам яе стала раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

У свята вялікай кагорты работнікаў культуры і адукацыі – Дзень бібліятэк – старшыня раённай прафсаюзнай структуры Галіна Шчэрбак перадала цэнтральнай бібліятэцы кнігі.

 

Больш за 200 экземпляраў мастацкай літаратуры прыняты ў запаснікі бібліятэкі. Гэтыя выданні папоўняць фонды, якія выкарыстоўваюцца для прадастаўлення жыхарам раёна паслугі бібліёбуса і для абмену кнігамі праз пункты кросбукінга, калі кнігі ў пэўных месцах знаходзяцца ў свабодным доступе для чытачоў.

 

– Да акцыі, якая стартавала ў Дзень бібліятэк, мы запрашаем далучыцца ўсе першасныя прафсаюзныя арганізацыі раёна, – прапанавала Галіна Шчэрбак. – Сёння дастаткова многа тых, хто аддае перавагу ў чытанні менавіта кнігам, а не іх інтэрнэт-аналагу са смартфонаў ці камп’ютараў. Таму кнігі застаюцца запатрабаванымі і абавязкова знойдуць свайго чытальніка.

 

Усім, хто жадае далучыцца да акцыі, прапануем тэлефанаваць у Цэнтральную раённую бібліятэку па нумарах 2-04-47 ці 8-044-787-61-48.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.