Прыём грамадзян правёў прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза

Сёння на базе Петрыкаўскай сеткі публічных бібліятэк прыём грамадзян правёў прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза Генадзь Шчаўкуноў.На сустрэчы прысутнічалі памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна Алена Панасейка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека.

У пачатку сустрэчы прававы інспектар пазнаёміў членаў працоўных калектываў Петрыкаўшчыны з новай рэдакцыяй Працоўнага Кодэксу. Абмяркоўваліся змяненні ў пытаннях дыспансерызацыі, выкарыстання працуючымі жанчынамі дня Маці, выдзялення матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне. У прысутных была магчымасць задаць пытанні прадстаўніку абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Трэба адзначыць, што жадаючых скарыстацца дадзенай магчымасцю знайшлося дастаткова. Прысутных цікавілі пытанні працоўных адпачынкаў, размеркавання на першае месца працы, дысцыплінарнага спагнання, скарачэнне штатнай колькасці, рэгістрацыі працоўнага часу, выдачы бальнічных лістоў. На ўсе пытанні дадзены кампетэнтныя тлумачэнні.

Пасля дыялогу з членамі калектываў, прававым інспектарам, памочнікам пракурора і прафсаюзным лідарам Петрыкаўшчыны быў праведзены асабісты прыём грамадзян, на які звярнуліся два жыхары райцэнтра. Пытанні былі звязаныя з магчымасцю працаўладкавання і назначэння пенсіі. У ходзе прыёму па адным з пытанняў дадзена тлумачэнне, па другім – пытанне ўзята на кантроль для больш глыбокага вывучэння і адказ паступіць у індывідуальным парадку.